?

Log in

No account? Create an account

Не спіцца

Карэл Шыктанц. Перакладаю "Адама і Еву"

Journal Info

rul
Name
smatrycenka
Website
Мой сайт

Карэл Шыктанц. Перакладаю "Адама і Еву"

Папярэдні запіс Share Наступны запіс
rul
Калі непераўзыдзеным узорам гукапісу ў беларускай паэзіі для мяне ёсць Барадулінскі "Матылёк", то ў чэшскай гэта - "Lilo. / Lilo. Bíle lilo..." Карла Шыктанца. Доўгі час я думаў, што гэта закончаны кароткі верш, пакуль паўгода таму не натрапіў на Шыктанцаву паэму "Адам і Ева", напісаную ў 1968 годзе, у якой згаданымі радкамі пачынаецца раздзел пра другі дзень стварэння свету. Вось ужо пару месяцаў, як я спрабую паціху перакладаць паэму; яна вялікая, і мінімум да канца года мне будзе, чым займацца (калі Гаўлава эсэістыка не будзе лезці да галавы). Але мне хочацца падзяліцца тым маленечкім урывачкам з "Адама і Евы", з якога, уласна, і пачалося маё захапленне творчасцю Шыктанца (дай Бог яму здароўя). Дакладней, падзяліцца тым, што ў мяне пакуль выйшла (арыгінал усёй паэмы ляжыць тут).

Зліва.
Зліва - белым млівам
залівала ўсё да млосці.
Паліняла-белым млівам
зліва змыла ўсё гарліва.
Голад. Злосць. І кроў.
І косці.
Распрацавана LiveJournal.com